Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Малітоўныя інтэнцыі Святога Айца на красавік |
Святы Айцец
|
01.04.2013 19:11 |
Кожны месяц малітвам вернікаў давяраюцца дзве інтэнцыі: агульная і місійная. Агульная з малітоўных інтэнцый на красавік, зацверджаных Бэнэдыктам XVI яшчэ ў канцы 2011 года, гучыць так: «Каб публічнае вызнанне веры і малітва былі для вернікаў крыніцай жыцця».
Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аб патрэбе прысутнасці Бога і рэлігіі ў публічнай сферы шматразова казалі Рымскія Пантыфікі нашых часоў. Гэтую тэму закрануў і Бэнэдыкт XVI на Сусветным дні моладзі ў Сіднэі ў 2008 г., сказаўшы: «Гісторыя, у тым ліку гісторыя сучасная, паказвае, што (…) абыякавасць да рэлігійнага вымярэння чалавечага існавання з’яўляецца здрадай у дачыненні да чалавека».
Місійная інтэнцыя на красавік гэтага года — «каб партыкулярныя Касцёлы на місійных тэрыторыях былі знакам і прыладай надзеі і ўваскрасення». Папы нашых часоў удзялялі вялікую ўвагу Касцёлам на такіх тэрыторыях і заахвочвалі іх пастыраў пашыраць у сваіх супольнасцях надзею Уваскрослага Хрыста. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.