Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да Прэзідэнта Аргенціны: працаваць дзеля ўмацавання згоды і паяднання
Святы Айцец
24.04.2013 11:03

«У Вашай асобе, спадарыня Прэзідэнт, я бачу твары дарагіх сыноў і дачок аргенцінскай зямлі, якія (…) аддаюць найлепшае, што ў іх ёсць, на карысць сваёй айчыны», — напісаў Святы Айцец Францішак у лісце да Прэзідэнта Аргенціны Крыстыны Кіршнер. Папа падзякаваў аргенцінскаму лідару за прысутнасць на інаўгурацыі яго Пантыфікату.

Па словах Святога Айца, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, аргенцінцы жадаюць «быць будаўнікамі светлай будучыні, дзе ўзаемная любоў з’яўляецца брамай надзеі і даверу ў шчырай пашане і велікадушным супрацоўніцтве».

Давяраючы ўсіх сваіх суайчыннікаў апецы Маці Божай з Лухан, апякунцы Аргенціны, Папа заклікае тых, хто мае ўладу, «нястомна працаваць дзеля ўмацавання згоды, дыялога і паяднання». Пантыфік узгадвае таксама пра дзяцей, якія «маюць права жыць у свеце, поўным дабра і каштоўнасцяў, што надаюць чалавеку годнасць», і сужэнствы, «каб яны былі здольнымі ўмацоўвацца ва ўзаемаразуменні і вернасці жыццю».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме