Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак сустрэўся з вядомым футбалістам
Святы Айцец
26.04.2013 12:30

25 красавіка папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі славутага аргенцінскага футбаліста Хав’ера Санэці з сям’ёй. Падчас сустрэчы Пантыфік і спартсмен абмяняліся досведам жыцця ў Італіі і Аргенціне.

«Гэта была эмацыйная сустрэча, бо калі кардынал Берголіа быў абраны Папам, маім першым жаданнем было сустрэцца з ім», — сказаў капітан італьянскага футбольнага клуба «Інтэр». «Я апынуўся перад простым чалавекам з вялікім сэрцам, які аддае ўсю сваю энергію, каб дапамагчы вернікам», — дадаў футбаліст, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё.

Асаблівую ўвагу суразмоўцы звярнулі на дзейнасць фонду, які заснаваў Санэці разам са сваёй жонкай для дапамогі бедным аргенцінскім дзецям. Папа Францішак, які вельмі цікавіцца футболам, атрымаў у падарунак ад капітана «Інтэру» яго футболку з нумарам 4 і капітанскую павязку са сцягамі Італіі, Аргенціны і Ватыкана. На ёй паставілі аўтографы сам футбаліст і Пантыфік. Акрамя таго, Святы Айцец атрымаў у падарунак кнігу аб «Інтэр Кампус» — некамерцыйным праекце футбольнага клуба «Інтэр», мэта якога — аказанне сацыяльнай дапамогі патрабуючым дзецям праз моладзевыя футбольныя праграмы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме