Завяршыўся Еўрапейскі чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў: беларусы палепшылі свае вынікі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.03.2013 15:32 |
«Для нас гэта (чэпіянат — рэд.) у першую чаргу магчымасць падзяліцца сваім душпастарствам, якое мы праводзім у сваёй краіне, мы распавядаем пра Беларусь, як тут жывуць людзі. Усім вельмі цікава і многія задаюць пытанні, — прыводзіць словы прадстаўніка каманды кс. Салабуды сайт grodnensis.by. — А праз спорт мы абвяшчаем Бога: гэта і ёсць новая евангелізацыя, таму што моладзь, якая прыходзіць падтрымаць нас, глядзіць на нас, а мы праз свае паводзіны паказваем Бога. Вялікая справа, якая, я лічу, будзе мець далейшае развіццё. Спорт становіцца яшчэ адным сродкам у вялікай справе евангелізацыі. Мы маем доступ да той моладзі, якая не вельмі часта ходзіць у Касцёл». У складзе беларускай каманды выступалі адзінаццаць футбалістаў-святароў на чале з трэнерам Яўгенам Сакалоўскім. Менавіта гэта каманда выйграла сёлета Першы чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод святароў. Еўрапейскі ж чэмпіянат сярод святароў па міні-футболе ўпершыню адбыўся ў 2005 годзе. (SZh) |