Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На алімпіядзе ў Сочы адкрыюць рэлігійныя цэнтры |
22.03.2013 12:42 |
Тры цэнтры пяці сусветных рэлігій будуць створаны падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы ў 2014 г. У кожным з іх будуць адчынены малітоўныя пакоі для хрысціянаў, мусульман, юдэяў, будыстаў і індуістаў. Падобная ініцыятыва духоўнай падтрымкі на спартыўных спаборніцтвах не навінка, а традыцыя. Так у Алімпійскай вёсцы падчас летняй алімпіяды ў Лондане быў створаны такі ж міжрэлігійны душпастырскі цэнтр і каля 200 душпастыраў розных рэлігій клапаціліся пра спартсменаў. (SZh) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.