Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У сталіцы Аргенціны можна будзе праехаць «маршрутам Папы» |
10.05.2013 20:45 |
Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, трохгадзінны бясплатны праезд забяспечылі мясцовыя ўлады Буэнас-Айрэса. На шляху можна будзе ўбачыць дом, дзе жыў будучы Папа ў дзяцінстве, школу, у якой ён вучыўся, плошчу, дзе гуляў у футбол, касцёл, семінарыю, езуіцкі ўніверсітэт, дзе выкладаў, катэдру, дзе служыў, кватэру, дзе ён жыў ужо будучы іерархам, турму, дзе цэлебраваў літургію ў Вялікі чацвер. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.