Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аб малітве за Пантыфіка просіць яго сястра |
Святы Айцец |
16.03.2013 13:39 |
Аб малітве за новаабранага папу Францішка просіць яго родная сястра Марыя. У размове з журналістамі яна прызналася, што вельмі непакоіцца аб сваім браце, а таксама ўзгадала пра сваю даўнюю сустрэчу з папам Янам Паўлам ІІ. «Я ніколі не бачыла позірку, у якім было б столькі любові і столькі самотнасці», — успамінае пра Яна Паўла ІІ сястра сённяшняга Папы, словы якой прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.