Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца пра трагедыю ў школе Ньютаўна і права нашэння зброі ў ЗША
Дзяржава Ватыкан
16.12.2012 18:39

Пра стральбу ў школе горада Ньютаўн (ЗША) і права насіць зброю, якое даецца ўсім амерыканскім грамадзянам, пішацца ў новым выпуску газеты Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano». 14 снежня 20-гадовы Адам Лэнза забіў у школе 26 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей ад 5 да 10 гадоў.

Як адзначае «L’Osservatore Romano», такая трагедыя адбылася менавіта па прычыне лёгкага доступу амерыканскіх грамадзян да зброі. Таму, дадаюць аўтары, Злучаным Штатам трэба было б у чарговы раз задумацца над спосабамі ўстрымання насілля ў краіне.

Наконт трагедыі ў амерыканскай школе ўжо два разы выказаўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 15 снежня Папа накіраваў спачувальную тэлеграму, у якой заверыў сем’і ахвяраў крывавага інцыдэнту ў сваёй малітоўнай блізкасці. Пантыфік просіць Бога суцешыць пацярпелых ад трагедыі і ўмацаваць іх «духоўнай сілай, якая трыўмфуе над насіллем дзякуючы моцы прабачэння, надзеі і любові».

А сёння, 16 снежня, пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Св. Пятра, Папа адзначыў, што яго глыбока засмуціла бессэнсоўнае насілле ў Ньютаўне. «Запэўніваю сем’і ахвяраў, асабліва тыя, хто страціў дзяцей, у маёй малітоўнай блізкасці. Няхай Бог суцяшэння дакранецца да іх сэрцаў і ўлагодзіць іх боль», — сказаў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме