Святы Айцец накіраваў спачуванні ў сувязі са стральбой у амерыканскай школе |
Святы Айцец
|
15.12.2012 13:04 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з крывавым інцыдэнтам у школе горада Ньютаўн у амерыканскім штаце Канэкцікут, дзе было забіта 26 чалавек, з якіх 20 — дзеці. У спачувальнай тэлеграме Пантыфік перадае шчыры смутак і малітоўную блізкасць ахвярам, іх сем’ям і ўсім пацярпелым.
Як адзначаецца ў тэлеграме, якую цытуе Ватыканскае радыё, пасля «гэтай бессэнсоўнай трагедыі» Папа просіць Бога суцешыць тых, хто плача, і заклікае «перамагаць насілле сілай прабачэння, надзеі і прымірэння».
14 снежня раніцай у пачатковай школе горада Ньютаўн была адкрыта стральба. Сярод забітых аказаліся дырэктар школы, настаўнікі і дзеці. Крывавую бойню ўчыніў 20-гадовы Адам Лэнза. Да таго, як прыехаць у школу, ён забіў дома сваю маці, якая працавала ў гэтай школе настаўніцай. (AG)
|