Даследаванне: аднаполыя саюзы — небяспечнае месца для дзяцей |
18.04.2013 14:39 |
Новае даследаванне, праведзенае Тэхаскім універсітэтам (ЗША), паказала, што аднаполыя саюзы з’яўляюцца небяспечным месцам для выхавання дзяцей. Гэта першае даследаванне такога тыпу, паколькі яно ў асноўным абапіралася на ўжо дарослых людзей, якіх у дзяцінстве выхоўвалі аднаполыя пары.
У апытванні, як паведамляе Седмица.ru, удзельнічалі 3 тысячы рэспандэнтаў.
Па выніках даследавання, 12% дзяцей аднаполых пар планавалі самазабойства. У дарослым узросце 40% такіх людзей падвержаны шлюбнай нявернасці. 28% выхаванцаў аднаполых пар становяцца беспрацоўнымі. У дзіцячым узросце 19% з іх звяртаецца па дапамогу да псіхатэрапеўта. 40% выхаванцаў аднаполых пар заразіліся венерычным захворваннем.
9 красавіка першы артыкул законапраекта аб легалізацыі аднаполых сужэнстваў адобрыў французскі Сенат. Супраць легалізацыі такіх саюзаў выступаюць Каталіцкі Касцёл і прадстаўнікі іншых веравызнанняў у Францыі. Акрамя гэтага, у краіне некалькі разоў праходзілі дэманстрацыі ў абарону традыцыйнага сужэнства. (AG)
|