Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праўленне «Сужэнскіх сустрэч» скіравала пасланне да ўсіх сужэнстваў
Беларусь
01.05.2013 13:25

Міжнародная сустрэча праўлення «Сужэнскіх сустрэч» адыблася 26–29 красавіка ў літоўскім Каўнасе. Мэтай форуму, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі з Беларусі, было падсумаванне шматгадовай працы з сужэнствамі ў розных краінах. Выніковым дакументам пасяджэння стаў ліст да ўсіх сужэнстваў. У пасланні гучыць заахвочванне дбаць пра сямейныя адносіны, што ў сваю чаргу з’яўляецца клопатам пра ўсё грамадства, да самазнішчэння якога вядзе прапаганда аднаполых саюзаў.

Ліст да ўсіх сужэнстваў, а таксама да асобаў, якія маюць уплыў на адносіны ў сужэнстве і сям’і, а таксама на міжасабовыя адносіны ў шырэйшых грамадскіх колах

Падсумоўваючы шматгадовую працу сярод сужэнстваў у розных краінах, сярод розных канфесій, народаў і культур, мы выразна бачым, што жаданне трывалай, вернай і шчаслівай любові з’яўляецца натуральным жаданнем кожнага чалавека, кожнага саюзу мужчыны і жанчыны.

Мы адчуваем, што такая любоў магчымая. Аднак яна патрабуе догляду, клопату пра дыялог, узаемнай падтрымкі ў цяжкасцях, адказнага будавання ўзаемаадносінаў. Такая любоў патрабуе ад асобы сталасці, непадпарадкавання ўнутраным і знешнім пагрозам.

Пераадоленне цяжкасцей прыносіць не толькі вялізнае задавальненне самім сужэнцам, але і вялізную маральную вартасць, якую чакаюць таксама і дзеці. Ім патрэбныя двое бацькоў, якія любяць адно аднаго. «Сужэнскія Сустрэчы» абвяшчаюць хараство сужэнскай любові, кіруючыся не толькі пустой ідэяй, але плёнам праведзеных рэкалекцыйных заняткаў, якія будуюць і аднаўляюць сужэнскую любоў.

Мы перакананыя, што кожнае сужэнства можна не толькі аднавіць, але дынамічна развіць у ім любоў, нягледзячы на цяжкі досвед у мінулым. Гэтаму перашкаджае цяжар, вынесены з бацькоўскіх дамоў, розныя паталогіі, а таксама геданістычныя і спажывецкія мадэлі грамадскага жыцця. Сталасць асобы азначае патрабаванне ад сябе клопату пра сужэнскія і сямейныя адносіны супраць гэтых узораў, а часта і ідэалогій. Клопат пра ўласнае сужэнства — гэта клопат пра будучыню нашых дзяцей і наступных пакаленняў. За прапагандай іншых саюзаў, чым натуральная і трывалая сувязь мужчыны і жанчыны, ідуць разнастайныя паталогіі грамадскага жыцця. Прапаганда іншых саюзаў, чым сужэнства мужчыны і жанчыны, з’яўляецца прамой дарогай да самазнішчэння грамадства.

Мы звяртаемся да ўсіх людзей добрай волі, найперш да саміх сужэнстваў, каб яны стойка і рашуча дбалі пра ўласныя сужэнскія і сямейныя адносіны, пра трывалую, верную і шчаслівую любоў. Звяртаемся таксама да душпастыраў, настаўнікаў і выхавацеляў, асобаў, якія займаюцца сужэнскай і сямейнай тэрапіяй, да каталіцкіх рухаў і асацыяцый, да вернікаў нехрысціянскіх рэлігій, да дзеячаў мясцовых органаў улады і да палітыкаў, каб яны прапагандавалі вартасць сужэнства і сям’і, якая абапіраецца на сталую сувязь мужчыны і жанчыны як сужэнства і як бацькоў.

Праўленне і Праграмная Рада
Каталіцкай Асацыяцыі «Сужэнскія Сустрэчы»

Каўнас, 26-29.04.2013 г.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.