Новы Папа — абаронца сям’і |
Святы Айцец |
14.03.2013 15:21 |
Кардынал Хорхе Марыа Берголіа — папа Францішак — вядомы як рашучы праціўнік легалізацыі гомасексуальных саюзаў і абаронца сям’і. Аргенціна — першая краіна Лацінскай Амерыкі, дзе 22 ліпеня 2010 г. аднаполым парам было дадзена права ўступаць у шлюб і ўсынаўляць дзяцей. Яшчэ перад прыняццем гэтага закона аргенцінскім парламентам кардынал Берголіа пісаў у спецыяльным лісце пра небяспечнасць такога кроку. «Гаворка тут ідзе не пра звычайны закон, а хутчэй пра інтрыгі айца хлусні, які шукае спосабы, каб ашукаць Божых дзяцей», — падкрэсліваў іерарх і дадаваў, што адсутнасць рэакцый на такі закон з боку грамадзян стане згодай на знішчэнне сям’і. (AG) |