Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| У Францыі легалізаваны аднаполыя саюзы | 
	| 11.04.2013 13:29 | 
|  9 красавіка французскі Сенат адобрыў першы артыкул законапраекта аб легалізацыі аднаполых сужэнстваў. Як паведамляе «Le Figaro», за яго выказаліся 179 сенатараў, 157 прагаласавалі супраць.
 У бліжэйшы час у Сенаце будзе праходзіць галасаванне па іншых артыкулах дакумента, якія датычаць, у прыватнасці, парадку ўсынаўлення дзяцей аднаполымі парамі.
 Нацыянальная асамблея Францыі прагаласавала за легалізацыю аднаполых саюзаў і іх права на ўсынаўленне дзяцей у лютым 2013 г.
 
 Супраць легалізацыі такіх саюзаў выступаюць Каталіцкі Касцёл і прадстаўнікі іншых веравызнанняў у Францыі. Акрамя гэтага, у краіне некалькі разоў праходзілі дэманстрацыі ў абарону традыцыйнага сужэнства.
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.