У Францыі імкліва ўзрастае колькасць католікаў-неафітаў |
03.04.2013 13:21 |
Паводле апытвання, якое правёў французскі епіскапат, 45,4% з новаахрышчаных перайшлі з традыцыйнай для іх канфесіі ці рэлігіі ў Каталіцкі Касцёл, а 42% (што складае 1349 асобаў) прыйшлі ў Каталіцкі Касцёл, не вызнаючы да гэтага ніякай веры. Разам з дарослымі сакрамэнт хросту прынялі 1463 падлеткі (589 хлопцаў і 874 дзяўчат ва ўзросце 13–18 гадоў). Нагадаем, у мінулым годзе ў велікодныя святы сакрамэнт хросту прынялі амаль тры тысячы французаў. Дзве трэція з іх былі асобамі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Аб гэтым паведамляе партал Credo са спасылкай на «Католицький Оглядач». (VGr) |