Сённняшняга Папу ведаюць як абаронцу правоў дзяцей і самотных маці |
31.03.2013 16:30 |
«Кардынал Хорхе Марыа Берголіа быў абаронцам правоў дзяцей і самотных маці, — адзначае Вольга Мунас, журналістка і старшыня аргенцінскага таварыства абаронцаў ненароджаных дзяцей і сям’і FAMPAZ. — Ён вельмі шмат рабіў на карысць абароны жыцця і заўсёды казаў з націскам: на самотную цяжарную жанчыну нельга паказваць пальцам — трэба аказаць ёй міласэрнасць і дапамогу». Журналістка падкрэслівае, што ў бытнасць арцыбіскупам Буэнас-Айрэса сённяшні Пантыфік быў вельмі занепакоены злачынствамі супраць дзяцей і прасіў аб супрацоўніцтве ў гэтай справе. На сустрэчы з групай замежных прадпрымальнікаў ён крытыкаваў сітуацыю, калі людзі, што маюць найноўшыя маркі машын, выкарыстоўваюць у сваіх злачынных мэтах дзяцей, меншых нават за 9 гадоў. (AG) |