Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца ў ААН пра насілле ў дачыненні да жанчын
20.04.2013 23:39

На той факт, што жанчыны часта становяцца ахвярамі насілля не толькі ў час канфліктаў, але і па прычыне рэлігійных перакананняў, звярнуў увагу на форуме ААН у Нью-Ёрку 17 красавіка пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Фрэнсіс Чуллікат. Іерарх падкрэсліў неабходнасць пераадолення крызісаў мірнымі сродкамі і выхавання павагі да жанчын.

Як дадаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, неабходна забяспечыць абарону перад сексуальным насіллем і пакаранне тых, хто яго дапускае.

Іерарх заўважыў, што ў адпаведным рапарце ААН мала гаворыцца аб дапамозе ахвярам насілля, хоць яна мае для іх вялікае значэнне. Арцыбіскуп узгадаў, што нярэдка ахвяры выключаюцца са свайго асяроддзя або змушаюцца выйсці замуж за мужчын, якія іх згвалтавалі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме