Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Генеральны сакратар ААН: папа Францішак — чалавек міру і справы
Святы Айцец
09.04.2013 18:02

Падчас сустрэчы 9 красавіка папа Францішак і Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абмеркавалі пытанні сацыяльнай справядлівасці ў свеце і «мэты развіцця тысячагоддзя», якія краіны-члены ААН пастанавілі асягнуць да 2015 г., Па словах Пан Гі Муна, выкананне гэтага плану асабліва важна для бедных слаёў грамадстваў, і менавіта іх лёс найбольш цікавіць Пантыфіка.

Пан Гі Мун выказаў задавальненне тым, што Святога Айца ўсур’ёз цікавіць будуванне мастоў паміж рознымі канфесіямі і рэлігіямі. «Гэта была сустрэча вельмі плённая і поўная надзеі: папа Францішак — чалавек міру і справы, гэта голас тых, хто яго пазбаўлены. Спадзяюся, што мы зможам працягнуць гэты наш абмен думкамі. У гэтым духу, працягваючы традыцыю яго папярэднікаў, я меў гонар запрасіць Папу наведаць сядзібу ААН», — падзяліўся Пан Гі Мун, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё.

Генеральны сакратар ААН падкрэсліў занепакоенасць Святога Айца крызісам і войнамі ў свеце і паведаміў, што падзякаваў Папу за яго духоўнае кіраўніцтва і разуменне сітуацыі. Ён дадаў, што вельмі высока ацэньвае рашэнні Пантыфіка адносна дыялога з іншымі рэлігіямі, асабліва з мусульманамі і яўрэямі, бо праз гэты працэс з’явіцца магчымасць садзейнічаць глыбейшай павазе паміж рознымі рэлігіямі, этнічнымі групамі і культурамі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме