Папа і Генеральны сакратар ААН абмяркуюць планы адносна далейшага супрацоўніцтва |
Святы Айцец
|
06.04.2013 11:53 |
9 красавіка папа Францішак сустрэнецца з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. 6 красавіка інфармацыю пра сустрэчу пацвердзіла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
У сваю чаргу, паведамляе Ватыканскае радыё, прэс-сакратар ААН Марцін Нэсірскі адзначыў, што падчас сустрэчы Пантыфік і кіраўнік міжнароднай арганізацыі «абмяркуюць планы адносна далейшага супрацоўніцтва паміж ААН і Апостальскай Сталіцай».
30 сакавіка Пан Гі Мун пакінуў Нью-Ёрк, каб наведаць некаторыя краіны Еўропы, сярод якіх Сан-Марына, Андора, Манака, Іспанія, Галандыя і Італія. Падчас падарожжа Генсек ААН абмяркоўвае з кіраўнікамі дзяржаў і прадстаўнікамі ўладаў тэмы, звязаныя з барацьбой з беднасцю, кліматычнымі зменамі, вырашэннем праблемы свабоднага доступу да чыстай вады і медыцыны, пашырэннем магчымасцяў у сферы адукацыі і раўнапраўя ў адносінах да жанчын.
(AG)
|