Ватыканская дэлегацыя аб праблемах вясковых жанчын |
Рымская курыя |
07.03.2012 11:11 |
Уільямс адзначыла, што многія жанчыны сельскай мясцовасці працуюць у складаных умовах, часам без належнай аплаты, пазбаўлены доступу да добрага харчавання і вады, не абароненыя ад гвалту, часта вымушаны эміграваць. Усё гэта не дае ім магчымасці адпаведным чынам клапаціцца пра сябе, сваю сям’ю і дзяцей. Падкрэсліваючы істотную ролю жанчын у грамадстве, прадстаўніца Апостальскай Сталіцы звярнула ўвагу на неабходнасць належнага прызнання жыхарак вёсак, каб яны маглі ўплываць на акаляючы іх свет. На думку ватыканскай дэлегацыі, для цэласнага развіцця неабходна прыняць пад увагу харчовую бяспеку, барацьбу з беднасцю і ролю сям’і. |