Каталіцкія арганізацыі аб цяжкай сітуацыі жанчын у свеце |
08.03.2013 21:13 |
З прычыны голаду і беднасці ў свеце пакутуюць больш за 650 мільёнаў жанчын, — паведамляюць каталіцкія арганізацыі ў Іспаніі. Міжнародны дзень жанчын стаў нагодай, каб заклікаць да прававой роўнасці жанчын, іх доступу да адукацыі і аховы здароўя. Aрганізацыя «Manos Unidas» звяртае ўвагу на грамадскую няроўнасць, ахвярамі якой становяцца жанчыны ва ўсім свеце, асабліва ў менш развітых краінах. Як адзначае арганізацыя, наступіла «фемінізацыя беднасці»: з 1 мільярда 300 мільёнаў усіх, хто жыве ў крайняй беднасці, жанчыны складаюць больш за палову. Яны адчуваюць недахоп медыцынскай апекі, асабліва падчас цяжарнасці, становяцца ахвярамі сексуальнага насілля і гандлю людзьмі, не маюць лёгкага доступу да рынку працы і справядлівага ўзнагароджвання. (AG) |