Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфіку прадстаўлены нумар дадатку «L’Osservatore Romano» для жанчын |
Святы Айцец |
02.05.2013 13:57 |
Пасля літургіі ў капліцы Дома св. Марты 2 мая галоўны рэдактар «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян прадставіў Святому Айцу Францішку апошні нумар спецыяльнага дадатку гэтага ватыканскага выдання для жанчын «Donne, Chiesa, Mondo» («Жанчыны, Касцёл, свет»). У сустрэчы з Папам удзельнічала таксама каардынатар гэтага праекту Лучэтта Скарафія. Дадатак «L’Osservatore Romano» для жанчын складаецца з чатырох старонак з каляровымі ілюстрацыямі і пакліканы дапамагчы ў разуменні вялікай ролі хрысціянства і навучання Каталіцкага Касцёла ў жыцці жанчын. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.