Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Епіскапат Бельгіі выказаў падтрымку арцыбіскупу Леанару, атакаванаму актывісткамі «Femen»
25.04.2013 12:15

Епіскапат Бельгіі выказаў салідарнасць са сваім старшынёй арцыбіскупам Андрэ-Жозэфам Леанарам. 23 красавіка падчас дакладу ва ўніверсітэце ў Бруселі іерарх падвергся нападу актывістак руху «Femen».

У паведамленні бельгійскага епіскапату падкрэсліваецца, што ўмовай дэмакратычных дыскусій у справах, якія датычаць грамадскага жыцця, з’яўляецца магчымасць кожнага свабодна выражаць свае погляды. Пры гэтым неабходна ўзаемная павага. Аднак, дадаецца ў дакуменце, паводзіны актывістак «Femen» 23 красавіка сведчаць пра поўную адсутнасць гэтага грамадскага пачуцця і супярэчаць таму, як Каталіцкі Касцёл разумее дыялог у плюралістычным грамадстве.

Актывісткі руху «Femen», якія трымалі транспаранты з надпісамі «Stop гамафобіі», аблілі бельгійскага іерарха вадой. Арцыбіскуп не адрэагаваў на гэты ўчынак.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.