Бельгія: калядная ёлка можа закрануць пачуцці вызнаўцаў нехрысціянскіх рэлігій? |
13.11.2012 11:13 |
У цэнтры абмеркавання аказалася заяўленне члена муніцыпальнай рады Біанкі Дэбетс пра матывацыю ўлады: змяніць традыцыйную калядную прыгажуню па «рэлігійных прычынах», бо ёлка як сімвал хрысціянскага Божага Нараджэння можа закрануць пачуцці прадстаўнікоў іншых рэлігій. Па словах Дэбетс, па гэтых жа прычынах традыцыйны брусельскі Калядны рынак нядаўна перайменавалі ў Зімовыя задавальненні. Партал credo.ua, спасылаючыся на Корреспондент.net, адзначае таксама, што актывісты з сацыяльных сетак заклікаюць бельгійцаў байкатаваць Зімовыя задавальненні і зберагчы прыродную ёлку «ў імя павагі да нашых каштоўнасцяў і традыцый». (VGr) |