Біскупы Бельгіі рашуча супраць новага праекту закона аб эўтаназіі |
07.03.2013 22:04 |
Іерарх падкрэсліў, што голас Касцёла не змяніўся з часу легалізацыі эўтаназіі ў Бельгіі ў 2002 годзе. «Мы прапануем засяродзіцца на тым, як хворыя, у тым ліку непаўналетнія, маглі б атрымаць лепшую дапамогу службы аховы здароўя, — адзначыў арцыбіскуп, якога цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Калі мы кажам „не“ эўтаназіі, гэта не азначае, што мы хочам, каб людзі пакутавалі. У галіне паліятыўнай апекі прагрэс сёння такі значны, што можна паспяхова пазбегнуць просьбаў аб эўтаназіі». (AG) |