Ва Украіне пройдзе Першы кангрэс медыкаў-хрысціянаў Усходняй Еўропы |
03.05.2013 12:32 |
Форум пройдзе 9–12 мая пад Кіевам. Медыкі-хрысціяне з 9 краін, у тым ліку з Беларусі, Велікабрытаніі і Расіі, будуць разважаць на тэму «Адзінства ў служэнні, любоў у дзеяннях!» Ініцыятарамі кангрэсу выступаюць медыцынскія асацыяцыі з Украіны, Расіі, Беларусі, а таксама Міжнародная хрысціянская медыцынская асацыяцыя пры падтрымцы Асацыяцыі «Духоўнае адраджэнне». Па словах ініцыятараў форуму, асноўныя яго мэты — у аб’яднанні медыкаў-хрысціянаў у супольным служэнні грамадству, прафесійнай узаемападтрымцы, дэтальным абмеркаванні складаных этычна-медыцынскіх пытанняў у святле Бібліі і прафесіі. Усведамляючы важнасць і адказнасць даручанай Богам справы — лячыць целы і душы пацыентаў, — арганізатары кангрэсу запрашаюць да ўдзелу ўрачоў, студэнтаў медыцынскіх ВНУ і хрысціян, якія працуюць у сферы аховы здароўя. Аб гэтым паведамляе Рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны Risu. (VGr) |