У Ватыкане праходзіць міжнародная канферэнцыя па рэгенератыўнай медыцыне |
Дзяржава Ватыкан |
11.04.2013 20:10 |
ІІ Міжнародная канферэнцыя па рэгенератыўнай медыцыне пачалася ў Ватыкане 11 красавіка. На працягу трох дзён прадстаўнікі Касцёла, а таксама навукоўцы, палітыкі і журналісты будуць разважаць над праблемамі ў гэтай галіне. Адна з асноўных мэтаў канферэнцыі, як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, — дапамагчы грамадству зразумець, што вера і навука не выключаюць адно аднаго, але гарманічна суіснуюць. (AG) |