Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Рыме адбудзецца канферэнцыя «Каталіцызм і мацярынства» |
18.02.2013 11:56 |
18–22 верасня ў Рыме пройдзе VII Міжнародная канферэнцыя «Mater Care International» на тэму «Каталіцызм і мацярынства». Сустрэча адбудзецца ў кантэксце Года веры, 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору і 25-годдзя публікацыі Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Mulieris dignitatem» («Аб годнасці жанчыны»).
Тэма канферэнцыі звязана з важнай праблемай евангелізацыі медыкаў, адказных за здароўе маці.
Удзельнікі абмяркуюць новы погляд на натуральнае права, практычныя пытанні гендэрнай ідэалогіі, антыканцэпцыю і ўплыў постмадэрнізму на пракрэацыйнае здароўе. Таксама будуць разглядацца дэмаграфічныя праблемы, метад in vitro, пагрозы для маці і дзяцей. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.