Муж Юліі Цімашэнка папрасіў кіраўнікоў Цэркваў памаліцца за яго жонку |
25.01.2013 14:47 |
Муж апазіцыянеркі завярае ў невінаватасці яго жонкі ў злачынствах, якія ёй інкрымінуюць, у прыватнасці ў дачыненні да забойства ўкраінскага палітыка Яўгена Шчэрбаня. «Гэта вялікі смяротны грэх, бо толькі Пан Бог дае і забірае жыццё», — падкрэсліваецца ў звароце. Аляксандр Цімашэнка запэўнівае царкоўных кіраўнікоў у хрысціянскіх цнотах сваёй сям’і і просіць аб заступніцтве: «Магчыма, Божая ласка і вашае мудрае слова зламаюць чэрствыя душы прадстаўнікоў цяперашняга рэжыму, для якога знявольванне Юліі Цімашэнка — гэта працяг іх тэрміну прабывання пры ўладзе». Аляксандр Цімашэнка таксама заяўляе, што стан здароўя Юліі Цімашэнка вельмі крытычны. Па яго словах, якія прыводзіць партал Credo, гаворка ідзе пра жыццё і смерць. (VGr) |