Карэйскі іерарх звяртаецца да Папы з просьбай аб дапамозе |
06.04.2013 20:21 |
Аб дапамозе ў супрацьдзеянні развіццю канфлікту на Карэйскім паўвостраве просіць папу Францішка старшыня епіскапату Рэспублікі Карэя. «Мы дзякуем за малітву і верым, што Святы Айцец будзе звяртаць увагу палітыкаў усяго свету на цяжкую сітуацыю ў Карэі», — адзначае біскуп Петэр Канг. Іерарх падкрэслівае, што правакацыя вайны Паўночнай Карэяй у час, калі існуе зброя масавага знішчэння, можа прывесці да сапраўднай катастрофы. (AG) |