Біскупы Венесуэлы заклікалі народ устрымацца ад насілля |
23.04.2013 11:58 |
Біскупы Венесуэлы заклікаюць народ краіны захоўваць спакой пасля таго, як старшыня Нацыянальнай выбарчай рады аб’явіў аб рэвізіі вынікаў нядаўняга галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Па пачатковых выніках Нікалас Мадура перамог Энрыке Радонскі з перавагай менш чым 2%. Мадура быў прыведзены да прысягі як Прэзідэнт Венесуэлы. Па словах біскупаў, на якія спасылаецца агенцтва CWN, вынікі выбараў выяўляюць «вострую палітычную палярызацыю, якая закранае венесуэльскае грамадства». (AG) |