У Кіеве пратэстуюць супраць будаўніцтва касцёла |
18.04.2013 16:17 |
У Абалонскім раёне Кіева з 2011 года супольнасць францішканаў спрабуе пабудаваць святыню. У красавіку 2011 года жыхары раёна знеслі агароджу, усталяваную на будаўнічай пляцоўцы. У ліпеня таго ж года, дапускаецца, што таксама мясцовае насельніцтва, спілавала на месцы будаўніцтва асвечаны крыж. 16 красавіка 2013 г. адбыўся чарговы пратэст — на гэты раз не без ахвяраў. Невядомая асоба адкрыла стрэл з пнеўматычнай зброі па верніках, якія сабраліся на вячэрнюю малітву ля будаўнічай пляцоўкі. Паранены дзве законныя сястры. Як паведамляе прэс-сакратар Правінцыі св. Міхала Арханёла Ордэна Братоў Меншых ва Украіне а. Патрык Оліх, на дадзены момант будаўнічыя працы спынены. 19 красавіка рыма-католікі склічуць прэс-канферэнцыю на тэму дадзенага інцыдэнту. (VGr) |