Французскі іерарх: кажучы «не» эўтаназіі, Касцёл пацвярджае здольнасць урача да чалавечнасці |
25.02.2013 11:59 |
«Кажучы „не“ эўтаназіі, Касцёл не ігнаруе цяжкасцяў выбару сумлення ўрача, які часта ўяўляе сабой цяжкі крыж, — але перш за ўсё пацвярджае здольнасць да чалавечнасці, — адзначыў арцыбіскуп, словы якога прыводзіць руская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Таму наша „не“ дэманструе ўзровень, ніжэй за які мы не можам апускацца ў адпаведнасці з нашай годнасцю. Гэта — дапамога ўрачам, якая выяўляе вялікую павагу да медыкаў і чалавека ў канцы яго жыццёвага шляху». (AG) |