Амерыканскі кардынал: дазвол на эўтаназію прывядзе да ўзрастання агульнай колькасці самазабойстваў |
16.10.2012 12:02 |
На старонках каталіцкага выдання «The Boston Pilot» кардынал заахвоціў вернікаў адказаць на гэтае пытанне адмоўна. Іерарх падкрэсліў, што падтрымка законапраекта пагражае эскалацыі прадпісанняў, якія спрыяюць эўтаназіі. У адпаведнасці з прапанаваным законапраектам, урач павінен чакаць 15 дзён, перш чым дазволіць ужываць у адносінах да дадзенага пацыента смертаносны сродак. Калі ж пацыент памрэ, прычынай яго смерці будзе названа не дапамога ў самазабойстве, а невылечная хвароба. Па словах кардынала, увядзенне такога права прывядзе да «трагічных вынікаў». Іерарх дадаў, што дапамога ў самазабойстве памяншае каштоўнасць жыцця, і адзначыў, што згода на эўтаназію для адной групы людзей (у прыватнасці, невылечна хворых) можа прывесці да ўзрастання колькасці самазабойстваў ва ўсім грамадстве. (AG) |