Кардынал Долан наведаў амерыканскую турму: новы Папа прывёў мяне да вас |
30.03.2013 14:06 |
Па прыкладзе Святога Айца Францішка, які ў Вялікі чацвер цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў рымскай калоніі для непаўналетніх, Мітрапаліт Нью-Ёрка (ЗША) кардынал Цімаці Долан таксама наведаў гарадскую турму. Іерарх здзейсніў гэта 27 сакавіка. Кардынал адзначыў, што яму вельмі падабаецца цэлебраваць літургію ў вязніцы, а таксама падзяліўся са зняволенымі сваімі ўражаннямі ад нядаўняга канклаву, на якім быў абраны папа Францішак. (AG) |