У розных краінах свету рушыла кампанія «40 дзён за жыццё» |
14.02.2013 13:46 |
Кампанія «40 дзён за жыццё» распачалася ў розных краінах свету 13 лютага, з пачаткам Вялікага посту. На працягу гэтага перыяду абаронцы жыцця ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Іспаніі, Расіі, Польшчы, Нігерыі будуць пасціцца, чуваць і маліцца перад абартыўнымі клінікамі. Першая падобная акцыя прайшла ў 2004 годзе ў амерыканскім штаце Тэхас. Яе назва звязана з лічбай 40, якая ўзгадваецца ў Бібліі і нагадвае пра 40 дзён патопу, 40 дзён вандроўкі ізраільскага народа і 40 дзён прабывання Езуса на пустыні. (AG) |