Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа атрымае трактат Галоўнага рабіна Францыі
Святы Айцец
03.02.2013 19:43

4 лютага Папа атрымае ў падарунак трактат Галоўнага рабіна Францыі Жыля Бернхейма на тэму «атакі на сапраўдную постаць сям’і, якая складаецца з бацькі, маці і дзіцяці». У публікацыі, акрамя трактату, знаходзяцца таксама выказванні на гэтую тэму прадстаўнікоў Касцёла і іўдаізму.

Як адзначаецца ва ўступе да выдання, Галоўны рабін Францыі «з радасцю вітае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Каталіцкага Касцёла, з якім іўдаізм можа праводзіць па многіх пытаннях сумесныя акцыі ў абарону годнасці, стабільнасці і святасці сям’і, засноўваючыся на вучэнні біблійнай традыцыі».

На тэму праўдзівага разумення сям’і Святы Айцец выказваўся 21 снежня 2012 г. падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай Курыі. Тады Папа падкрэсліў, што без адрозненняў і асаблівасцяў мужчыны і жанчыны не можа існаваць сям’я. Пантыфік назваў гэты трактат Галоўнага рабіна Францыі «старанна абгрунтаваным дакументальна і глыбока ўзрушваючым».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме