Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа Францішак павіншаваў рымскіх іўдзеяў са святам Песах |
Святы Айцец
|
25.03.2013 20:43 |
Святы Айцец павіншаваў іўдзейскую супольнасць Рыма са святам Песах. Пантыфік выказаў віншаванні Галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі.
У гэтым годзе іўдзеі пачнуць адзначаць сваё вялікае свята 26 сакавіка і завершаць 2 красавіка.
Папа пажадаў, каб «Усемагутны, які вызваліў свой народ з егіпецкай няволі, далей захоўваў яго перадусім ад зла і спадарожнічаў яму сваім благаслаўленнем». Святы Айцец выказаў надзею на далейшае паглыбленне каталіцка-іўдзейскіх адносінаў, пазначаных сяброўствам і ўзаемнай павагай.
Рабін Дзі Сэньі падзякаваў Пантыфіку і са свайго боку выказаў віншаванні з нагоды велікодных святаў, якія набліжаюцца. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.