Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Ерузалем: прадстаўнікі хрысціянства і іўдаізму пра ўзаемнае пазнанне і збліжэнне |
04.05.2013 19:29 |
Уклад папы Яна XXIII у паляпшэнне адносін паміж католікамі і іўзеямі ўзгадала супольная камісія прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы і Вярхоўнага Рабінату Ізраіля. Камісія сабралася ў Ерузалеме ў 12-ы раз у канцы красавіка. Яе пасяджэнні адбываюцца з часу візіту Яна Паўла ІІ на Святую Зямлю.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі вялікі ўклад новаабранага Пантыфіка Францішка ў кантакты з іўдзеямі ў бытнасць яго арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. Таксама яны выказлі надзею на далейшае паляпшэнне гэтых адносінаў у час яго Пантыфікату.
Абмяркоўвалася таксама значэнне выхавання ў супольнасцях католікаў і іўдзеяў да ўзаемнага пазнання і збліжэння. Была падкрэслена важнасць змагання з пагрозамі, якія паўстаюць супраць іўдзейскіх вернікаў і хрысціян. Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы запэўніла ў гатоўнасці супрацьстаяння антысемітызму, асабліва ў краінах з каталіцкай большасцю. У сваю чаргу рабіны пацвердзілі жаданне клапаціцца аб дабры хрысціянскіх меншасцяў у Ізраілі. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.