Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі Святой Зямлі заклікаюць да тэрміновага вызвалення сірыйскіх Мітрапалітаў
15.05.2013 15:46

Да тэрміновага вызвалення двух Мітрапалітаў Алепа, выкрадзеных 22 красавіка ў Сірыі, заклікалі іерархі хрысціянскіх Цэркваў Святой Зямлі. Таксама яны заахвоцілі ўсіх хрысціян да салідарнасці ў малітве.

Выкраданне Мітрапаліта Ібрагіма і Мітрапаліта Паўла іерархі назвалі дзеяннем, якое выяўляе трагізм сітуацыі ў Сірыі, і «феноменам экстрэмальна небяспечным і новым у гэтым рэгіёне».

«Нашы сэрцы і думкі ахопліваюць увесь сірыйскі народ, асабліва хрысціянскія супольнасці і іх духоўных кіраўнікоў, якія перажываюць цярпенні, насілле і пераслед», — напісалі іерархі ў супольнай дэкларацыі, якую цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Яны просяць удзельнікаў канфлікту «шукаць міру і стабільнасці дзеля дабра ўсіх сірыйцаў» і «спыніць хвалю насілля і праліцця крыві».

«У гэты перыяд хаосу і пагрозаў хрысціяне ў Сірыі павінны не губляць надзеі, але верна трываць і даваць сведчанне», — падкрэслілі іерархі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.