Хрысціяне моляцца аб вяртанні выкрадзеных сірыйскіх іерархаў |
06.05.2013 15:25 |
Хрысціянская супольнасць Алепа па-ранейшаму не мае звестак пра лёс Мітрапалітаў Іаана Ібрагіма і Паўла Язігі, якія былі выкрадзены 22 красавіка. Католікі і праваслаўныя ў Сірыі і ва ўсім свеце моляцца аб хутчэйшым вяртанні іерархаў.
Па словах грэка-мелькіцкага епіскапа Алепа Жана-Клемана Жанбара, якія прыводзіць руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у гэтыя дні духавенства стараецца падбадзёрыць вернікаў, разгубленых з-за супярэчлівых навінаў.
Пасля закліку папы Францішка шматлікія рэлігійныя дзеячы, у тым ліку мусульманскія, звярталіся з просьбай аб вызваленні двух Мітрапалітаў. Мараніцкі Патрыярх Антыёхіі Бехара Раі падкрэсліў, што «міжнародная супольнасць павінна прыкладаць усе намаганні для іх вызвалення», дадаўшы, што «ў Сірыі здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці». (AG)
|