| 
					«Caritas» у Ліване: сітуацыя хрысціян Блізкага Усходу пагаршаецца			 | 
				
		
					
	| 
		14.05.2013 16:02	 | 
| 
  Аб дапамозе сірыйскім бежанцам і цяжкай сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе паінфармаваў старшыня дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Ліване. Ксёндз Сімон Фаддул выступіў на канферэнцыі ў Манака, арганізаванай фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». 
Святар паведаміў, што за два гады сірыйскай вайны ліванскі «Caritas» дапамог 150 тысячам сем’яў бежанцаў, з якіх 92% складаюць мусульмане-суніты.
  Ксёндз Фаддул звярнуў увагу, што становішча хрысціян на Блізкім Усходзе пагаршаецца. Вызнаўцы Хрыста ўцякаюць з Ірака, многія з іх прабываюць на поўначы краіны, чакаючы, калі змогуць накіравацца ў заходнія дзяржавы. У Сірыі хрысціяне складаюць 10% насельніцтва. 
  Святар заклікаў да падтрымкі, каб «Caritas» і далей мог несці дапамогу патрабуючым. (AG) 
  
 |