Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
З пачатку канфлікту ў Сірыі забіты больш за тысячу хрысціян |
22.04.2013 12:15 |
З пачатку ваеннага канфлікту ў Сірыі каля 400 тысяч хрысціян пакінулі краіну, а больш за тысячу былі забіты. Аб гэтым казаў мелькіцкі Патрыярх Антыёхіі Грыгорый ІІІ Лахам падчас аўдыенцыі ў папы Францішка.
Патрыярх, словы якога прыводзіць Седмица.ru, перакананы, што сірыйскі канфлікт магчыма ўрэгуляваць праз дыялог: палітыкі, суніты, шыіты, хрысціяне і друзы ўсё яшчэ могуць, на думку іерарха, сесці за стол перамоваў.
Самай слабай супольнасцю ў Сірыі ў дадзены час з’яўляюцца хрысціяне. Паўстанцы апаганьваюць хрысціянскія святыні або выкарыстоўваюць іх у якасці «шчыта». Трэцяя частка сірыйскіх вызнаўцаў Хрыста былі вымушаны пакінуць свае дамы і выехаць за мяжу або ў больш бяспечныя рэгіёны краіны.
21 красавіка ў горадзе Дэйр-эз-Зор выбухам бомбы быў знішчаны францішканскі кляштар і яго касцёл, які да гэтага часу заставаўся адзінай непашкоджанай хрысціянскай святыняй у горадзе. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.