Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Касцёл у Бангладэш заклікае да міру пасля крывавых сутыкненняў |
07.05.2013 21:47 |
Да супрацоўніцтва ва ўсталяванні міру, салідарнасці і гармоніі ў краіне заклікаў арцыбіскуп Дакі Патрык Д’Расарыё пасля крывавых сутыкненняў у сталіцы Бангладэш. 5 мая дэманстрацыя радыкальнай ісламскай групоўкі Хваят-э-Іслам скончылася сутычкамі з паліцыяй, у выніку чаго загінула 29 чалавек і як мінімум 50 атрымалі раненні.
Дэманстранты падпальвалі магазіны і машыны. Яны патрабавалі павагі да законаў Карану і права шарыяту ў грамадскім жыцці, у тым ліку ўвядзення закону супраць блюзнерства, па якім той, хто абражае іслам, павінен быць пакараны смерцю.
Таксама дэманстранты патрабавалі абмежавання магчымасці кантактаў паміж мужчынамі і жанчынамі ў публічных месцах і абавязковай ісламскай рэлігійнай адукацыі. У сваю чаргу ўрад краіны рашуча адмаўляецца задаволіць гэтыя патрабаванні. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.