Мусульмане жадаюць дыялога з новаабраным Папам |
22.03.2013 08:43 |
«Разам з папам Францішкам мы хочам адкрыць новую старонку ў нашых адносінах, — адзначыў Юсуф аль-Карадаві, старшыня Міжнароднага саюза мусульманскіх навукоўцаў. — Мы хочам супрацоўнічаць ва ўкараненні маральных каштоўнасцяў. Разам мы можам супрацьстаяць несправядлівасці, карупцыі і насіллю».
Міжнародны саюз накіраваў Святому Айцу Францішку пасланне, у якім выказаў гатоўнасць супрацоўніцтва з Апостальскай Сталіцай.
Свае віншаванні Пантыфіку накіраваў таксама ўніверсітэт Аль-Азхар у Каіры (Егіпет). Яго кіраўнік імам Ахмед эль-Таеб напісаў Папу, што мусульмане жадаюць разам будаваць «свет, поўны супрацоўніцтва і любові, каб забяспечыць супольныя каштоўнасці і спыніць культуру нянавісці і няроўнасці». Імам выказаў надзею, што новы Пантыфікат паспрыяе адкрыццю «новай эпохі, пазітыўнай для ўсіх народаў у свеце, які патрабуе стабільнасці і міру». (AG)
|