Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Сірыі жанчыны-хрысціянкі апынуліся ў небяспецы быць згвалтаванымі |
09.04.2013 12:40 |
Салафіцкі шэйх з Іарданіі Ясір аль-Аджаўні заявіў, што «гвалтаванне ўсіх сірыйскіх жанчын, якія не з’яўляюцца суніткамі, згодна з заклікам апазіцыянера Асада, будзе лічыцца легальным». Як перадае словы шэйха партал wiara.pl, «выкраданне і гвалтаванне жанчын-хрысціянак або алавітак не супярэчыць наказам ісламу». Тым часам з раёна Хейх-Максуд у Алепа, захопленага паўстанцамі, збегла ўжо больш за 300 хрысціянскіх сем’яў. Прынамсі 120 чалавек знайшлі прытулак у кляштары марыстаў. У ліку тых, хто хаваецца ў кляштары, шмат згвалтаваных жанчын. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.