Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by 
						
						
		| 
					Ірак: Вялікдзень пад аховай службаў бяспекі і з надзеяй на візіт Папы			 | 
				
		
					
	| 
		01.04.2013 11:15	 | 
| 
  Хрысціяне Ірака адзначалі Вялікдзень пад аховай службаў бяспекі і за высокімі мурамі. Хрысціянскія месцы культу ў гэтай краіне не аднойчы станавіліся мэтай тэрарыстычных замахаў. 
Сёлета кожны з вернікаў, якія ішлі на Пасхальную вігілію ў іракскія святыні, праходзілі два віды кантролю: спачатку паліцыі, а затым парафіяльных службаў парадку.
  Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у гэтым годзе на Вялікдзень вернікі Ірака асабліва маліліся аб візіце папы Францішка. Некалькі дзён таму падчас сустрэчы з халдзейскім Патрыярхам Луісам Сако Пантыфік прыняў яго запрашэнне і пааабяцаў наведаць Блізкі Усход.
  Да Каталіцкага Касцёла належаць дзве трэція іракскіх хрысціян. (AG) 
  
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.