Халдзейскі Патрыярх жадае ўмацаваць прысутнасць Касцёла ў Іраку |
07.03.2013 22:19 |
У Багдадзе (Ірак) адбылася інтранізацыя новаабранага халдзейскага Патрыярха Луіса Сако. Патрыярх, абраны месяц таму ў Рыме, узначаліў літургію ў багдадскай катэдры св. Юзафа.
Нягледзячы на няпэўную сітуацыю ў краіне, якая выклікала эміграцыю соцень тысяч хрысціян, новы Патрыярх жадае ўмацаваць прысутнасць халдзейскага Касцёла ў Іраку.
Таксама Патрыярх Луіс Сако склікаў у Багдад Сінод халдзейскага Касцёла, які адбудзецца ў чэрвені. Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць на Сінодзе, — рэарганізацыя курыі Патрыярха, рэформа літургіі, пры якой яна магла б больш паспяхова прамаўляць да сучаснага чалавека, экуменічная дзейнасць, дыялог з мусульманамі, перамовы з уладамі, каб вярнуць іракскім хрысціянам бяспеку і зрабіць магчымым вяртанне бежанцаў.
(AG)
|