Хрысціяне Ірака моляцца аб спыненні насілля і міры |
19.02.2013 14:43 |
У апошнія тыдні ў Іраку назіраецца рэзкі рост насілля. Суніцкія паўстанцы, звязаныя з арганізацыяй «Аль-Каіда», спрабуюць дэстабілізаваць урад шляхам тэрактаў. У гэтай сітуацыі сярод іншых насельнікаў краіны пакутуюць таксама хрысціяне. «Нашым адзіным паратункам застаецца малітва, — адзначае вікарый халдзейскага Патрыярха біскуп Шлеман Вардуні, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Мы жадаем міру і нястомна молімся аб ім. Нам патрэбна пачуццё бяспекі. Наш народ ужо сапраўды выцерпеў вельмі шмат, і мы ўсё яшчэ не ведаем, калі гэтае цярпенне скончыцца. Таму асабліва ў перыяд сёлетняга Вялікага посту мы молімся аб вяртанні міру, пакладаючы давер у Богу. Усё яшчэ вельмі шмат хрысціян эмігрыруе. Мы не адчуваем сябе ў бяспецы, баімся за сваё жыццё і свае сем’і». (AG) |