Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўзначаліць Крыжовы шлях з разважаннямі, падрыхтаванымі ліванскай моладдзю
Святы Айцец
25.03.2013 12:27

У Вялікую пятніцу Святы Айцец Францішак узначаліць у рымскім Калізеі першы ў сваім Пантыфікаце Крыжовы шлях. Сёлетнія разважанні да набажэнства падрыхтавала па просьбе Бэнэдыкта XVI ліванская моладзь разам з мараніцкім Патрыярхам Бехарам Раі.

«Войны, насілле, няспраўджаныя чаканні моладзі, якая не бачыць надзеі, боль міграцыі, адчуванне адсутнасці бяспекі — вось пытанні, пра якія мы распавядзём, — адзначае Патрыярх Раі, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Міжнародная супольнасць не клапоціцца пра тое, каб вырашыць праблемы, якія паходзяць з адсутнасці міру і справядлівасці ў свеце. На Блізкім Усходзе мы штодзень перажываем вялікую трагедыю палесцінскага народа, драму вайны ў Сірыі, супраціўляемся ісламскаму фундаменталізму».

Падрыхтаваныя разважанні Крыжовага шляху, як дадаў Патрыярх, накіраваны на тое, каб «паказаць гарызонт надзеі». «У многіх нашых касцёлах Крыжовы шлях не заканчваецца той стацыяй, калі Езуса кладуць у гроб. Пасля яе мы разважаем пра Яго Уваскрасенне. Мы церпім і паміраем, каб уваскрэснуць».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме