У Вялікую пятніцу папа Францішак узначаліць Крыжовы шлях |
Святы Айцец |
29.03.2013 12:24 |
29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец Францішак узначаліць набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Разважанні да набажэнства падрыхтаваны групай ліванскай моладзі і мараніцкім Патрыярхам Антыёхіі Бехарам Раі. У Вялікую пятніцу, калі ўзгадваецца Мука Пана, Касцёл, згодна са старадаўняй традыцыяй, не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. (AG) |